Архив новостей - Детский сад №10 д. Хотыничи
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.01.2025

"Каляда, Каляда!"

У святочны час з 7 па 19 студзеня святкуюцца калядкі. Звычай "клікаць Каляду" быў вядомы яшчэ са старажытных часоў: пад вокнамі кожнага дома спяваліся калядкі з пажаданнямі гаспадарчага дабрабыту ў будучым земляробчым годзе; славіліся гаспадары, якія ў адказ адорвалі калядоўшчыкаў - пернікамі, пірагамі, прысмакамі, дробнымі грошыкамі.

У нашым дзіцячым садзе кожны год праходзяць святочныя гулянні. І гэты год не стаў выключэннем. 13 студзеня ў міні-музеі " Беларуская хатка" прайшло фальклорнае свята "Каляды - калядкі".  Дадзенае мерапрыемства было арганізавана з мэтай знаёмства дзяцей са старадаўнімі беларускімі традыцыямі, выхавання пачуцця калектывізму, дружбы, радасці зносін. Калядоўшчыкі разыгралі сапраўдны спектакль. Спявалі песні, вадзілі карагоды, гулялі, адгадвалі загадкі. Калядоўшчыкаў і дзяцей надарылі рознымі пачастункамі. А скончылася свята вясёлай беларускай полькай, дзеці з радасцю танцавалі. Ва ўсіх удзельнікаў калядак засталіся станоўчыя радасныя эмоцыі аб праведзеным свяце.

.

.

.

.

.

Фотоматериалы