Вось ужо больш за 20 гадоў ва ўсім свеце 21 лютага адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы. Даўно вядома, што наяўнасць сваёй мовы, а тым больш валоданне ей – гэта адна з прыкмет незалежнасці. Таму адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – далучаць выхаванцаў да багацця беларускай мовы, пашыраць слоўнікавы запас, фарміраваць каштоўныя адносіны да яе.
Вось і выхаванцы старэйшай групы таксама святкавалі Дзень роднай мовы. Дзеці разам з педагогамі адправіліся ў падарожжа пад назвай «Гучы, родная мова», падчас якога дзеці размаўлялі па-беларуску, адгадвалі загадкі, танцавалі беларускія танцы “Лявоніха”, “Крыжачок”, спявалі песні, а самае цікавае – гулялі ў народныя гульні. Яны атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.
Таксама ў гэты дзень з усімі дзецьмі ў дзіцячым садзе былі праведзены гутаркі пра Дзень роднай мовы, арганізаваны беларускія народныя падвіжныя гульні.
Дзень роднай мовы — нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той, якую мы завём нацыянальнай і матчынай!
.
.
.
.
.
.